Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гмін, самі устанавілі-б мову для свайго ўрадаваньня. У дзяржаўнай адміністрацыі, а так сама і ў войску, мовы - польская, беларуская і літоўская былі-б роўнапраўные.

Спэцыальные нацыональные міністэрствы — польскае, літоўскае і беларускае - павінны былі-б даглядаць за развіцьцём адпаведных нацый, за роўнавагай ў карыстаньні сваіх правоў, асабліва ў дзедзіне асьветы і культуры.

Аднак, п. Каменецкі слушна зазначае, што ня гледзючы на найбольш карыснае для Польшчы развязаньне пытаньня аб аб'еднаньні Беларусі і Літвы 3 Польшчай ў вышэйпаказанай схэме, — рэалізацыя яе бадай ці магчыма, дзеля таго, што народы гэтые заўсёды будуць баяцца занадта блізкага супольства з сільнейшай нацыональна Польшчай. Такога зьместу гарантыі, якіе падае гэтая схэма, — ня могуць пераканаць Беларусь і Літву ў тым, што ім не пагражае небаспека з боку Польшчы.

І таму аўтар прапануе чародную комбінацыю трох кантонаў.[1]

Перш за ўсё прыймаецца пад увагу зазначаная ўжо непадзельнасьць беларуска-літоўскіх зямель. „Пакідаючы ў старане адсутнасьць натуральных граніц паміж беларускім і літоўскім народам, этнографічную шахаўніцу, пытаньне аб польскім жыхарстве і г. д. — трэба зазначыць", гаворыць п. Каменецкі, „што калі-б гэты раздел зьдзейсьніць, дык Беларусь аказалася бы адрэзанай ад мора, ад Нёмана і Віліі, пазбаўлена сваей (sіc!) сталіцы Вільні,

  1. W. Kamieniecki: „Państwo Litewskie", Стр. 8 і далей