Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ня згодзіцца з фактам незалежнага існаваньня Літоўскае дзяржавы і пакуль ня стане на шлях таго-ж вызнаньня датычна Беларусі

С. Проект трох- і двохкантональнай фэдэрацыі.

Тое, што пакідае без увагі проэкт рэальнай уніі, ці „гістарычнай Літвы", г. зн. пытаньне аб адбудове „Літоўскай" дзяржавы, бярецца вырашыць програма фэдэрацыі.

Тут мы першы раз сустрэчаемся з назовай Беларусі і знаёмімся з конкрэтнымі спробамі вырашыць яе ролю, як асобнага суб'екта правата адносін.

Тэорыя фэдэратыўнага аб'еднаньня беларускіх і літоўскіх тэрыторый з Польшчай лічыць патрэбным дабіцца яго шляхам утварэньня кантонаў, кшталтам швайцарскіх. Лік кантонаў аднак не акрэсьлены: некаторые абаронцы фэдэрацыі лічаць, што іх павінна быць тры, некаторые зьменшаюць іх да двох.

Разгледзім найперш той проэкт, які найбольш блізкі да ўнітарнай сыстэмы, проэкт трох кантональнай фэдэрацыі.

Пры азначэньні дзяржаўнай прыроды і, ў залежнасьці ад гэтага, пры ўстанаўленьні форм дзяржаўнага істнаваньня „Літвы", павінны быць прыняты, згодна апініі проэкту, вось якіе предпасылкі: па-першае, землі, лежачые на ўсход ад этнографічнай граніцы Польшчы, павінны разгля-