Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мы мелі вышэй магчымасьць зазначыць, што незалежна ад Польшчы і яе дзяржаўных пажаданьняў, програма аб'еднаньня Беларусі і Літвы як аднаго цэлага, жыла ў умах беларускіх і літоўскіх дзеячоў з першых дзён беларускага і літоўскага адраджэньня. Збудавана яна была на ўспаміне дзяржаўнага мінулага абодвых народаў і як ўселякіе іншые палітычные концэпцыі староладнага часу, была мала рэальна.

Калі-ж ходам падзей гэтая концэпцыя магла высунуцца як нешта рэальнае, дык на яе шляху сустрэнулося маса перашкод. Палітычные варункі склаліся такім ладам, што нават для беларускіх і літоўскіх патріотаў, добра разумеўшых патрэбу ўзаемнага аб'еднання для абароны ад расейскага і польскага імпэріалізму, задача аказалася не пад сілу.

Тым больш не да зьдейсьненьня сталася гэтая задача для Польшчы, углядаючайся на яе ня з боку карысьці беларускага і літоўскага народаў, а з боку ўзмацаваньня сваей уласнай дзяржаўнасьці.

Факты жывой дзейснасьці разьбілі концэпцыю „гістарычнай Літвы" і паставілі на яе месца дзьве незалежные адна ад аднай і ад Польшчы велічыны. Ня маючы магчымасьці аб'еднацца, Беларусь і Літва тым менш думалі аб консолідацыі з заходным суседам.

Разбежнасьць інтэрасаў трох дзяржаўных суб'ектаў настолькі значная, што да апошніх дзён мы ня бачым якога небудзь кроку наперад ў сэнсе іх аб'еднаньня; ўсе спробы ў гэтым кірунку застануцца да таго моманту дарэмнымі, пакуль Польшча