Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

значае аўтар, „павінна быць захована адзінасьць усей „літоўскай" тэрыторыі. Падзел яе на нацыональна-аўтанамічные сфэры — літоўскую, беларускую і польскую — ня можа мець месца..."

Сустрэчаные ў польскай палітчынай літаратуры проэкты арганізацыі польскае дзяржавы на прынцыпу уніі з „Літвой“, збудаванай ў сваю чаргу па прыкладу Вялікага Князства Літоўскага, зьяўляюцца схэматычнымі спробамі улажыць ў кароткай формуле пытаньне гістарычнай вагі. Не кажучы аб нераспрацованасьці такіх проэктаў і немагчымасьці, у залежнасьці ад гэтага, праверкі правільнасьці адпаведных констытуцыйных схэм, трэба заўважыць, што з боку палітычнага проэкты гэтые маюць аднакі арганічны парок.

Зьяўляючыся простым адказам на пастаўленую задачу, проэкты уній не цікавяцца пытаньнем, ці істнуе „Літва“, каторай яны апэруюць, як дакананы факт, ці гэтую „Літву" трэба яшче збудаваць. Для іх істненьне „Літвы" зьяўляецца чым-сь такім, што яны маўкліва падразумеваюць, і ўвесь цягар пытаньня пераносіцца імі на тую, ці іншую форму аб'еднаньня Літвы з Польшчай.

Між тым, увесь цягар пытаньня ляжыць акурат у адваротным: не арганізацыя сувязі Літвы" з Польшчай, але арганізацыя самой „Літвы", будова „Літоўскае" дзяржавы, як супольнасьці, заключаючай ў сабе ласьне Літву і Беларусь, павінна становіць мэту палітыкаў з унітарнага лагеру. Дасягненьне гэтае предстаўляецца дацяперашняга часу надта далёкім, а поступ дзяржаўных падзей зацягае яго яшчэ далей.