Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мяркаваньнямі ў першую чаргу экономічнымі. Пры чым ставіць яе ў залежнасьць ад інтэрасаў усіх балтыцкіх народаў і Украіны.

„Адначасна як палякам, так і літвіном ходзіць аб тое, каб зьвязь іх з латышамі і украінцамі была магчыма забаспечана. Зьвязь гэта толькі тады будзе моцнай, калі будзе апірацца на гаспадарскіх асновах. Гаспадарскіе-ж асновы польска-літоўска-латышска-украінскага блоку знайходзяцца ва ўсходняй праваслаўнай Беларусі. Калі прыняць загранічную лінію на усходзе лінію каталіцызму, ці нават лінію Бярэзіны, дык амаль што ня ўся паўночная Украіна будзе мець безпасярэдным суседам сваім Расею. Ва ўладаньню Paceі апыніцца т. ч. ўвесь верхні Дняпро разам з чугункамі Вітэбск — Магілёў, і калі пры гэтых варунках Украіна утрымаець сваю палітычную незалежнасьць, то ўсё роўна гаспадарча Расея будзе трымаць ўсё ў сваіх руках. З другога боку ва уладаньню Расеі апыніцца ня толькі чугунка Рыга-Масква, але і цэлы беларускі гінтэрлянд Латвіі удоўж верхняй і сярэдняй Дзьвіны, а так сама водная комунікацыя Латвіі з Украінай. Пры гэтым варунку Латвія прымушана будзе стацца краем выключна расейскіх партоў, рэзультаты чаго, як гаспадарчые, так і палітычные, правідзець ня трудна.

У той самы час, адбудова „Літвы" ў гістарычных граніцах зьвяжа яë надзвычайна важнымі гаспадарчымі шляхамі з Латвіей і з Украінай і разам 3 тым пазбавіць апошніе шкоднай аднабокай сувязі са ўсходам. „Літва" зробіцца іх вязлом ня толькі палітычным, але і экономічным. „Пры гэтым", за-