Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ня гледзючы на тое, што констытуцыя давала бы Роўные правы ўсім мовам, але згодна слоў аўтара польская мова заняла-б пануючае палажэньне; напэўна можна было бы сцьвердзіць, што як нарады сойму, так і арыгінальные пастановы аб законах і бюровасьць цэнтральных устаноў - ўсё гэта вялося-бы па польску. З часам становішча польскае мовы ў краю яшчэ больш палепшылося бы.

Зьвязаная з Польшчай Літва добра абараняла-б яе ад немцаў — літоўская тэрыторыя зьяўлялася бы плацдармам для развёрсткі войск, і першы удар з боку Нямеччыны на поўначы вынасілі-б літвіны.

Самі літвіны пры такой кон'юнктуры ні ў якім здарэньні не былі-б для Польшчы небаспечнымі: са ўсіх плямён, заяўляе п. Буяк, населяючых польские землі (?!) літоўцы найменш моцные этнографічна. Раджайнасьць у іх становіць толькі 30% і прырост насяленьня 20%. Паменшае ролю літвіноў у дзержаве іх вялікая эміграцыя, а так сама той факт, што літоўская мова мала для каго зразумелая і, наагул, мала ўжываецца.

Вл. Вакар,[1] так сама не разглядаючы пытаньня аб дзяржаўнай форме новай „Літвы“ („магчым агульны сойм з парытэтам аддзельных нацыональнасьцяў") і пакідаючы без адказу пытаньне аб сувязі яе з польскай дзяржавай („павінна быць цесная сьвязь"), стаіць аднак-жа на пункце погляду адбудовы гістарычнай Літвы" ў старых межах 1772 г., угрунтоўваючы патрэбу адбудовы яе

  1. Wlodz. Wakar: „Idea Jagiellonska w dobie obecnej" (W. p. Nr. 6-7, 1920).