Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рожніцу паміж унітарной дзяржавай і дзяржавай сувязнай п. Кутшэба углядае галоўным чынам тэорэтычную: ў той час, калі пры уніі абедзьве дзяржавы — Польшча і „Літва" — захоўваюць свой суверэнітэт, сувязная дзяржава злучае несувэрэнные дзяржавы. Адсутнасьць суверэнітэту ў кожнай са складовых часьцей і перэнясеньне яго цалком на сувязь, шмат у чым прастуе адносіны паміж дзяржавамі, ўступіўшымі ў сувязь і паміж сувязьзю і яго суседзямі.

Апошняя форма абеднаньня, з другога боку, не нагэтулькі замкнутая: ў яе могуць увайсьці ня толькі дзьве дзяржавы, як у уніі, але тры, чатыры і болей. Незалежна этнографічнай Літвы і Беларусі, у склад саюзнае дзяржавы з часам можа увайсьці і Латвія і Эстонія, — яна лягчэй уцягае ў сябе суседніе дзяржавы.

Д-р Фр. Буяк, апрацоўваючый так сама пытаньне аб формах сувязі гістарычнай Літвы з Польшчай, згодзен з гэткім вывадам і дабаўляе, што ў польскую сувязную дзяржаву можа з часам уступіць так сама і Усходняя Прусія.[1]

Ён так сама не дапускае існавання самастойнай Літоўскай Рэспублікі, зазнаючы, што тэ-

  1. Dr. Fr. Bujak: „Litwa samodzielna etnograficzna, czy Litwa związana z Polska" (rękop. B. P. K)