Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бюджэце унітарнае польска-літоўскае рэспублікі, п. Кутржэба ізноў паўтарае сваю заяву, што уваскрэсеньне уніі ў вышэйпаказаной форме — рэч ў нашы часы надта трудная.

Нават тагды, калі для яе былі спрыяючые варункі, і калі ў XVІ сталецці унія была фактам рэальным, сучаснікі, як ведама, зраўнівалі польскалітоўскую унію са „скрыпучым возам". Адносіны паміж абедзьвемі старонамі былі так заблутаные і неправільные, што Польшча, а тым болей Вялікае Князства Літоўскае былі з яе незадаволены. Трэба думаць, што „скрыпучасьць гэтая, пры сучасных міжнародных адносінах, асабліва ў дзедзіне дзяржаўнага гаспадарства, будзе яшчэ большая, ня гледзючы на тое, што навука аб дзяржаўным будаўніцтве зрабіла за апошні час на чайна вялікі поступ наперад.

Зьвертаючы увагу на тое, што ў нашы часы, пасьля таго, як развалілася у Швецыі і Норвэгіі і разсыпалася пад ударамі вайны унітарная Аўстра-Венгрыя, німа больш прыкладоў істнаваньня міждзяржаўнай сувязі ў гэткай форме, што унія фактычна ўжо „памёрла", аўтор пріходзіць да пераконаньня, што найбольш жыцьцёвым і дасканальным дзяржаўным аб'еднаньнем зьяўляецца „сувязная дзяржава", „państwo związkowe", як Нямеччына, Швайцарыя, Злучаные Штаты Амэрыкі.[1]

  1. St. Kutrzeba: „Polska jako Państwo zwązkowe" (rękop. B. P. К.) Сувязную дзяржаву трэба адрожніваць ад „сувязі дзяржаў“. Першая форма дзяржаўнага аб'еднаньня агульна вядома у навуцы дзяржавазнаўства пад найменьнем фэдэрацыі, другая конфэдэрацыі. Точны зьмест кожнай з гэтых форм да канца не устаноўлены; галоўнай азнакай конфэдэрацыі агульна прынята лічыць захованасьць суверэнітэту кожнай з дзяржаў, што ўступілі ў сувязь, і большуя, дзеля гэтага, магчымасьць павялічаньня ліку дзяржаў сувязі. (Еллінэк).