Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вэксэльнае і аўторскае, законадаўства аб меры і вазе і інш.

Адміністратыўны суд. Для рашэньня пытаньняў аб компэтэнцыі законадаўчых і выканаўчых устаноў абедзьвех дзяржаў, патрэбна арганізацыя асобнага адміністратыўнага суду з прадстаўнікоў абедзьвех старон. У прыпадку нязгоды з яго пастановамі, у кожнай стараны павінна быць захована права пераносіць пытаньне на разгляд супольнага сойму. Істнаваньне вышэйшага адміністратыўнага суду, па проэкту аўтараў уніі, не абавязкова, але надта пажадана, дзеля аблягчэньня адносін.

Што датыча мовы, на якой павінны вясьціся абрады ў пасяджэньнях супольнага сойму і ва ўсіх установах, дык згодна агульнаму правілу, гэткай мовай павінна быць польская, але могуць быць дапушчаны мовы Літоўская і беларуская. На практыцы, зразумела, акажэцца, што мовай адзіна ужыванай будзе мова польская.

Пытаньне аб ужываньні мовы трэба абгаварыць ў акце уніі. У гэтым жа акце трэба абгаварыць і пытаньне аб правох нацыональных меншастей у абедзьвех дзяржавах.

Апроч супольных устаноў, Польшча і „Літва" маюць па асобну свае ўласные соймы, свае ўрады і сваю сфэру компэтэнцыі. Што датычыцца мовы ў „Літве", дык правы дзяржаўнай мовы маюць літоўская, беларуская і польская.

Вылажыўшы гэтые схэматычные асновы, датычные іcтoты уніі, і зазначыў, што як не спэціаліст, ён ня можа разглядзець важнае пытаньне аб