Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Так сама можна унікнуць нявыгоднага для Польшчы законадаўства шляхам устаноўленьня ліку сяброў сойму пропорцы ональна ліку жыхароў абедзьвех дзяржаў (напр., па 1 дэпутату ад кожных 75.000 выбаршчыкаў).

Супольны сойм збіраецца звычайна ў Варшаве, але кожная трэццяя сэсія яго адбываецца на „Літве", як гэта было раней.

Выканаўчая ўлада. Апроч прэзыдэнта і сойму, аб'еднаная польска-літоўская рэспубліка павінна мець і некалькі супольных міністраў. Гэткімі міністэрствамі павінны быць: міністэрства загранічных спраў, вайсковых і фінансаў, дзеля таго што гэтые галіны ўрадаваньня маюць, як ведама, агульны характар. Пасады гэтых міністэрстваў павінны займаць палякі і „літоўцы" бяз рожніцы.

Агульные справы. Да агульных спраў, падлегаючых разгляду супольных органаў, належаць: выбары прэзыдэнта, пытаньня вайны і міра, загранічная палітыка, умовы з загранічнымі дзяржавамі, дыплëматычнае і гандлёвае прадстаўніцтва заграніцай, вайскавые справы — штаб і ўсе цэнтральные установы; фінансы — пытаньня пазык, бюджэт, законадаўства аб нерухомай маетнасьці. Згодна пагляду п. Кутржэбы, гэты круг дзейнасьці ёсьць мінімальны. Сюды трэба было-б залічыць: справы мытные, (прынамсі ў дзедзіне законадаўства), справы валюты, між іншым законадаўства аб чыннасьці крэдытовага банку, законадаўства аб акцыонерных компаніях; законадаўства аб пачтовых, тэлеграфных і жалезнадарожных зносінах; гандлёвае право,