Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
В. Проэкт рэальнай уніі.

Проэкт аб'еднаньня народаў быўшага Вялікага Князства Літоўскага з Польшчай на асновах рэальнай уніі зьяўляецца, ў параўнаньні з вымаганьнем простага долучэньня, значным крокам наперад.

Сцьверджаючы, што хоць ў мінулым Польшча і „Літва“ доўгі час, ад 1569 г. да 1772 г., жылі ў уніі, проф. Ст. Кутржэба сьведчыць, што аднаўленьне дзяржаўнай сувязі абедзьвех краін зьяўляецца ў нашы часы занадта трудным.[1]

Кожная унія мае прад сабой дзьве задачы: дабіцца супольнасьці двох еднаючыхся дзяржаўных арганізмаў і заразам захаваць за кожнай з дзяржаў ў поўнае меры яе сувэрэнітэт.

Практычна, еднаньне гэта мела мэту абароны дзьвëх дагаварыўшыхся дзяржаў ад замежных пагроз, і дзеля гэтага на главу унітарнае дзяржавы укладалася право апавешчаньня вайны і міру, кіраваньне загранічнай палітыкай і рэпрэзэнтацыя гэтае дзяржавы перад суседзямі.

Правы гэтые укладаліся заўсёды толькі на адну фізычную асобу, якой звычайна зьяўляўся монарх. На яго асобу перанасіліся аддзельные вярхоўные правы кожнага з народаў, але кожны народ у аддзельнасьці ў сваім дзяржаўным сувэрэнітэце агранічан ня быў.

  1. St. Kutržeba: „Projekt unji Polski z Litwa historyczna i etnograficzną". (Rekop. B. P. R.)