Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Неагранічанасьць суверэнітэту абедзьвёх старон выражалася, галоўным чынам, ў тым, што кожная старана захоўвала право, калі знойдзе для сябе патрэбным, развязаць унію і перайсьці да незалежнага істнаваньня.

Цяпер, калі Польшча і „Літва" зьяўляюцца рэспублікамі, німа фізычнай асобы - монарха - на якую можна было-б перанесьці гэтые вярхоўные правы. У даны момант суверэнітэт кожнай з дзяржаў-рэспублік пачывае на яго прэдстаўнічым органе-нацыональным збору, парлямэнце, ці сойме, многагаловай установе, і на прэзыдэнце рэспублікі, выбіраным гэтымі ўстановамі.

Такім чынам, каб дзьве дзяржавы-рэспублікі былі аб'еднаны ў унію трэба, каб у іх быў адзін агульны прэзыдэнт і супольны сойм. Презыдэнт павінен уасабляць сабой цэласьць аб'еднаных у унію дзьвёх дзяржаў, дзеля чаго яму патрэбна было-б надаць правы прадстаўніцтва унітарнага дзяржаўнага цэлага за яго межамі. Супольнаму сойму павінна належаць станоўленьне аб найважнейшых справах так сама абедзьвёх дзяржаў.

Прэзыдэнт. Абгаварываючы пытаньне аб выбары прэзыдэнта п. Буяк зазначае, што хоць раўнапраў'е абедзьвех часьцін зьяўляецца condіtіo sіne qua non yніі, аднак-жа Польшчы ў гэтай роўнасьці павінна быць нададзена перавага, дзеля таго што „Літва", як частка слабейшая, будзе атрымліваць ад уніі і дзяржаўна і экономічна больш чым Польшча, на каторую як дужэйшую будзе класьціся больш дзяржаўнай цяжы. Дзеля гэтага