Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Беларусі. Ня лічым магчымым дапусьціць, каб спраўдзілася стаўка гэтага лагеру на несьвядомасьць польскага народу: цяпер, у часы ўсясьветнага значэньня рэвалюцыйнага руху ён павінен зразумец ўсю ганебнасьць катавай профэсіі.

Што датычыца другой стараны справы, ласьне, жаданьня шляхам удушэньня і дэнацыоналізацыі Беларусі, адгарадзіцца ад Расеі, дык і гэтая абецанка інкорпорантаў — адна мана. Якая Расея ні будзе, але яна заўсёды скарыстае з агрэсыўнай польскай палітыкі і, на заяву аб „католіках-беларусах", адкажа заявай аб „беларусах-праваслаўных". Паўторыцца маласлаўная гісторыя з кацярыніскімі дысідэнтамі, і зноў пацягнецца старая драма пры крыху зьменяных дэкорацыях.

Як Польшча ня можа згадзіцца з тым, каб на Бугу і Нараве з ей гранічыла Расея, так сама Расея ня згодзіцца, каб па Дзьвіне і Дняпру з ей гранічыла Польшча. Выхад з палажэньня, пры гэтым самы нормальны, — даць супакой таму, што між гэтых двух граніц ляжыць і што не належыць ні той, ні другай старане, — даць супакой незалежнай Беларусі.

Людзкая лёгіка хіба не пераканае ў гэтым ідэолёгаў інкорпорацыі. Для іх трэба ужыць зусім іншые аргумэнты — тые самые, якімі яны змагаюцца.