Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ужо адзіная гэткая адмова ад зямлі, за якую уміралі нашы продкі ў бязчысленых войнах і паўстаньнях, гвалтавала бы нашые самые сьвятые пачуцьця".[1]

Нам здаецца, што гэта ссылка больш абасечна вострая, чым ссылка на вышэйвылажаные формальна-юрыдычные аргумэнты. Так сама і Масква, з якой Польшча ўвесь час змагалася за Беларусь, праліла роўно гэтулькі крыві за яе, сколькі і Польшча! Дык яна мае такіе самые „правы на Беларусь", як і Польшча! Расейскі урад заўсёды, пачынаючы ад Аляксея Міхайлавіча і да Мікалая ІІ, старэнна гэта „падкрэсьліваў".

На гэта палякі звычайна адказваюць, што паміж іх падкрэсьліваньнем" і расейскім, - вялікая рожніца. Што расейцы ня жылі на Беларусі, ня былі яе аборыгенамі, што абаранялі яны не сваë, але „заграбілі" чужое.

Прызнацца, ў гэтай спрэчцы, дзе ў палякаў „сваё“ і дзе ў расейцаў „чужое“, можна лёгка заблутацца і забыцца, што зямля, аб якой ідзе гутарка — беларуская. Як гэта ня дзіўна, але гэткая забыўчывасьць ў разгары спрэчкі досьць часта здараецца, як гэта было за часоў „адкрыцьця" Беларусі ў 60 годох.

Мы можам спытацца палякаў: няўжо-ж Польшча можа прэтэндаваць на землі быўшага свайго саюзьніка — Вялікага Князства Літоўскага — як на свае толькі таму, што яна бараніла іх ўласнымі сіламі? Дык жа гэта было яе абавязкам павадле умовы, дзякуючы каторай гэтые землі „дабравольна аб'-

  1. Prof. Oskar Halecki: „Granica z roku 1772 a nasz program obecny." („Wschód Polski", nr. 4, Luty 1920 г.) Cтр. 2.