Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нальнай культуры, якіе ў тые часы былі магчымы, былі ужываемы.

Тутка ня месца падробна спыняцца на гэтым пытаньні, маючым чыста гістарычнае значэньне. Незалежна, ці сукосным прымусам, ці сваей досканальнасьцю польская культура брала верх над беларускай, але выводзіць з гэтага якіе небудзь правы" на тэрыторыю — не зусім лёгічна.

Мы можам прыпомніць палякам, што нямецкі „культурны капітал" ў Пазнаншчыне ня меншы, а можа і большы, чым польскі на Беларусі; ня можна сказаць, каб культура нямецкая была ніжэйшай за польскую, але хіба хто небудзь з палякаў вызнае дзеля гэтага „правы" Нямеччыны на гэтую польскую провінцыю?

Палякі павінны зразумець, што Беларусь можа толькі шкадаваць аб тым, што ў момант закалоту беларускай стыхіі з польскай, апошняя дзеля рожных прычын ўзяла верх. Лічучыся з фактам, беларускі народ ставіць крыж на мінулым; ëн з працэнтамі вярнуў Польшчы яе „культурны капітал" хоць бы ў асобе Адама Міцкевіча і Ст. Монюшко. Выхоўваць далей на сваей ніве плады для чужога стала, а тым больш, вызнаваць якія небудзь „правы" на сваю ніву з боку суседзяў - рэч ў нашы часы безнадзейная.

Стараюцца умацаваць гісторычные правы другім падходам:

„Трэба падкрэсьліць", кажа п. Галецкі, „што Польшча па-просту не мае права адмаўляцца наагул ад якого бы то ні было асколку польскага насяленьня, каторы жадае захаваць з ею сувязь.