Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

едналіся пад Каронай Польскай"? Было-б сьмешным лічыць, што калі Расея, ці Англія, баранілі ў мінулай вайне Францыю, то бальшавікі, ці сучасны ангельскі урад маюць „право" на кавалак французкай тэрыторыі.

Урэшці, калі ўзяць паўстанцаў, біўшыхся з расейскім самаўладцтвам, то-ж яны біліся сьвядома не за Вялікае Княства Літоўскае і не за Беларусь, а за Польшчу) за ўваскрашэньне польскага каралеўства. Беларусь яны разглядалі як простую частку Польшчы, таму, што на ей жылі, працаю яе мужыкоў карміліся і ў гэткім сэнсі жадалі захаваць яе і надалей.

Нам здаецца, што за Беларусь, за родную сваю зямлю, больш за ўсіх пацярпеў і больш за ўсіх праліў крыві сам гаспадар яе — беларускі народ. Ня трэба для гэтага ўспамінаць колосальные рўйнацыі і надлюдзкіе цярпеньня, за увесь час польска-маскоўскіх войн. Годзі прыпомніць жуткіе малюнкі ўчарашняга дня - „Вялікага пераходу" беларусаў ў 1915 годзе. На няшчасьце для народу і яго старонкі ўсе гэтые вялікіе ахвяры клаліся да сяго часу на чужы аўтар.

Аргумэнт „Стражы крэсовай" аб тым, што каля ⅕ жыхароў Беларусі вызнаюць каталіцкую веру і што дзеля гэтага адзінаверчая Польшча ня можа быць спакойнай за іх долю - мы пакінем у старане. Апекуны расейскага праваслаўя заўсёды карысталіся тым жа манэўрам. Ён, запраўды, па выразу Д-ра Канечнага, адкідае нас у далёкие часы сярэднявечча, калі дзеля дзяржаўных мэт ўсе спосабы былі дазволены.