Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

урадовым кірунку. Перамогшы ў першым, польскасьць павінна была яшчэ доўга займаць другараднае знячэньне ў другім. Да 1696 г. польская мова быда толькі цярпімай у судовых і урадовых установах як мова старон, якой карысталіся з прычыны недастатнага веданьня мовы урадовай".[1]

Урэшці ў 1696 г., г. зн. праз сто гадоў пасьля устаноўленьня рэлігіознае уніі, выдаецца закон, каторым беларуская мова, як мова урадовая забараняецца: „пісар земскі мае пісаць законы па польску і польскімі літэрамі".

Польскіе гісторыкі зазначаюць, што бытцым працэс польшчаньня Беларусі, ў форме „перамогі вышэйшай" польскай культуры над беларускай, адбываўся без прымусу, без уціску польскага ураду.

Ці гэта так?

Калі гэткага зместу прымус бычыць толькі ў цыркулярах міністэрства народнае асьветы, дык іх, натуральна, німа. Але калі ўспомніць, што асьвета таго часу была зьвязана з рэлігіей, жыла і развівалася ў манастырох і магнацкіх дворох, дык прасьледзіўшы гісторыю беларускіх брацтв і трагічную барацьбу іх за ўласную веру і нацыональнасьць, а так сама упорны адпор, які аказвалі польскаму двару і ураду ў гэтай справе беларускіе князі і земяне, — дык лёгка можна устанавіць, што ўсе захады для прымусовага зьніштажэньня беларускай нацыо-

  1. Адзін ходкі ў XVI в. верш надта метка сьведчыць аб значэньні беларускае мовы ў старой „Літве": „Польшча славіцца лацінай, Літва працветае русчынай; бяз тэй у Польшчы не прабудзешь, бяз сей ў Літве блазнам будзеш".