Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і аб якім лёгкадумна забываюць, калі гавораць аб Беларусі, — пакінем гэтае пытаньне ў супакою.

Што датычыцца доказаў моральнай вартасьці ў абарону граніц 1772 году, то першае месца ў гэтым кірунку займае заява палякаў аб,культурным капітале", які, бытцым, уложан Польшчай на беларуска-літоўскіх абшарах.

„Пасьля уніі", кажа Л. Васілеўскі, „калі ўсе землі Вялікага Князства Літоўскага былі адчынены для польскае шляхты, польскі элемэнт пачаў наплываць туды ўсё ў большай і большай масе, пашыраючыся нават да граніц Вітэбшчыны і Смаленшчыны, і ўсё сільней уплываючы на [бела]рускую з мовы і культуры арыстокрацыю і шляхту літоўскую."

„Мова беларуская, мова агульнапрынятая (роtoczna) пры дварз вялікіх князёў і паноў літоўскіх, мова літоўскага правадаўства, ураду і канцэлярый, паволі заменяецца лацінай і мовай польскай".[1]

Гордасьць беларускага народу — плод яго дзяржаўнага генія — літоўскі статут, друкаваный пачынаючы ад 1588 г. да 1613 г. ў мове беларускай, па загаду з Варшавы тлумачыцца на польскую мову, як на мову нова-дзяржаўную, дапаўняецца і адменяецца пастановамі польскага сойму.

„З краю з этнографічна беларускім і літоўскім насяленьнем, ў каторым поўнасьцю панавала беларуская культура, „Літва" паволі абертаецца ў тэрыторыю закалоту вышэйшай культуры польскай з менш сільнай беларускай; закалот паміж мовамі адбываўся як ў бягучым жыцьці, так і ў

  1. Leon Wasilewski: „Kresy Wschodnie", Warszawa-Kraków", 1917 г. Стр. 36 і далей.