Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аткінута амаль што ўсімі партыямі і групамі. Самую думку, самы ўспамін аб формуле „угадоўцаў", што польская зямля там, дзе яе абрабляе рука польскага селяніна, сучаснае агрэсыўнае грамадзянства прыймае з агідаю.

Паварот у гэтым сэнсе намеціўся ужо за часы вайны, калі расейская армія пачала адыходзіць далёка на ўсход. Ужо тады польскай мысьлі пачалі вырысоўвацца ўселякіе магчымасьці і ў галовах польскіх палітыкаў роіліся пляны павароту сваіх уплываў на Беларусі. Толькі аргумэнты ужывалісь у той час зусім іншые.

„Тварцам концэпцыі „этнографічнае Польшчы" быць можа здаецца", пісаў п. Стржэўскі, „што яны разрубаюць гордзіеў вузел і радыкальна развязваюць усе пакрыжоўкі. Аднак гэтага німа. Магчыма, што апосталы этнографічнае ідэі кіруюцца найлепшымі пажаданьнямі... ды яны павялічваюць яркіе абмылкі, выяўляючы ня толькі недастачу палітычнага выхаваньня, але, выражаючыся па магчымасьці абычайліва, нячуваную наіўнасьць".

„Яны ня хочуць зразумець, што недзяржаўны народ ня можа адмаўляцца ад правоў, каторымі не валадзее, што толькі незалежная дзяржава можа цесна азначыць абшар сваіх зямель і сфэру сваіх уплываў, агранічаючы шляхам перамены граніц сваю тэрыторыю".[1]

Адмаўляючыся ад этнографічнага прынцыпу, Польшча павінна была азначыць, да якіх рубяжоў

  1. Аргумэнт, які у значнай меры пасуе да цяперашней Беларусі: J. Strzewski: „Polska-Litwa i Ruś", Warszawa, 1915 Стр. 13.