Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сягаюць яе прэтэнсыі, калі, згодна аўторытэтнаму запэўняньню п. Студніцкага, „ужо Брест-Літоўскі, называемы вайсковымі стратэгічным ключом польскіх зямель, ляжыць за межамі этнографічнае Польшчы".[1]

Пытаньне аб граніцах польская думка абапёрла на дзьвëх асновах і ў залежнасьці ад гэтага стварыла дзьве ідэолёгіі.

Першы кірунак, вызначаючы, што не право кіруе народамі, а сіла, праводзіць гэтую граніцу там, дзе ў гэтым бачыць патребнасьць. Другі кірунак, саромячыся быць так аткрытным, сягаець сваймі жаданьмі да таго рубу, да якога, згодна сваей апініі, мае право даходзіць.

Абодвы кірункі, ўрэшці, больш менш пакрываюцца: дагоднай сабе лініей яны лічуць граніцу Польшчы да першага падзелу ў 1772 гаду.

  1. Wl. Studnicki: „W sprawie stosunku politycznego Polski do jej ziem wschodnich", Warszawa, 1919 r. Cтp., 5.