Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зразумелага, кідаюць громы і маланкі на галовы сваіх супраціўнікаў.

Дзівіцца гэтаму німа чаго: Польшча ня можа разглядаць беларускае пытаньне з пункту погляду абстрактнай справядлівасьці, ў роўні тэорытычнага заданьня, як гэта зрабіла-б любая з эўропэйскіх дзяржаў. Яна лішне блізка зацікаўлена ў Беларусі, каб ей была бязрозна тая ці іншая яго развязка.

Зацікаўленасьць гэта заходзіць настолькі далёка, што сучасная, капіталістычная Польшча ня мысьліць свайго істнаваньня без тэй, ці іншай сувязі з Беларусьсю. Ад вырашаньня гэтага пытаньня залежыць ня толькі кірунак яе дзяржаўнай і эканамічнай палітыкі, але самая структура польскае дзяржавы.

Беларускае пытаньне зьяўляецца для Польшчы пытаньнем констытуцыйным.[1] Дагэтуль, пакуль ня будзе прыняты тый, ці іншы проэкт польскае констытуцыі, датуль ня будзе вырашано беларускае пытаньне; і, наадварот, датуль, пакуль ня будзе прынята прынцыпіальнае рашэньне па пытаньню ўзаемаадносін Польшчы і Беларусі, датуль дарэмны будуць спробы устаноўленьня ў поўным об'ёме констытуцыі польскага гаспадарства.

Цяперака ўжо вачавіста, што Польшча дабравольна не здаволіцца сваей этнографічнай тэрыторыей. Ідэя этнографічнае Польшчы, пад уплывам шалёнай агітацыі шовіністычнай прэсы і, дзякуючы выключна спрыяйнай палітычнай сітуацыі,

  1. Гл. напр. St. Kutrzeba: „O Konstytucje Rzeczypospolitej Polskiej", Kraków, 1919 г. Стр. 5.