Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

польскіе войскі станулі на беларускай зямлі, беларускі рух прыбраў ужо вядомые формы.

Пасьля натужнай, чорнай працы на месцох, падгатаўляўшай завязі сьвядомай інтэлігенцыі і селянства, пасьля цэлага шэрагу месцовых зьездаў і пасьля шырокай агітацыйнай працы сярод войск, — склікаецца Ўсебеларускі Зьезд, які кладзе першые падваліны беларускай дзяржаўнасьці.

Абвешчаецца на беларускай зямлі рэспубліканскі лад, зазначаецца ў агульных рысах програма чыннасьці беларускае ўлады; намечаецца арганізацыя гэтай улады, патрэбу якой зьезд адчувае надзвычайна ясна: на беларускай зямлі павінна быць улада беларускага народу.

У гэтым апошнім пункце сырая, палітычна слаба ўзгадаваная масса дэпутатаў, зьліваецца, ад чувае сябе народам і сьвядома свайго адзінства. У гэтай практычнай справе, незалежна ад тэорытычных довадаў, масса зьезду адрожнівае свae інтэрасы ад інтэрасаў цэнтру, да сяго часу дыктаваўшага сваю волю Беларусі, не пытаючыся на то яе згоды.

Але сьвядомасьць сваей асобнасьці і цэласьці сярод дэпутатаў яшчэ не зусім крэпкая; у іх яшчэ не дасьпела сьвядомасьць поўнага права на незалежнасьць і незалежную самаістную ўладу. Яны яшчэ баяцца гаспадарскага біча, і дзеля гэтага Беларусь мысьліцца імі толькі ў фэдэрацыйнай сувязі з Расеяй.

Працу зьезду, аружна прарваную бальшавікамі,[1] цягне далей яго выканаўчы Камітэт, кіру-

  1. Да сёнека трудна зразумець, ці адбыўся разгон Зьезду 17-18 сьнежня 1917 г. па даручэньню цэнтральнага савецкага ураду з Пецябурга, ці гэта быў самачынны акт „улады на месцох", угледзіушых у працах зьезду небаспеку для свайго месцовага дабрабыту. Азнаëмленьне з датычнымі сюды дакумэнтамі пераконываюць, здаецца, у апошнім.