Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ючыся ідэяй непадзельнасьці Беларусі і асобнасьцю яе інтэрасаў ад пажаданьняў Масквы. Пасьля Берасьцейскага міру, ратуючы Беларусь ад падзелу, ён афармляе пастанову зьезду абвешчаньнем незалежнасьці Беларускае Рэспублікі і стварэньнем першага ураду — Народнага Сэкрэтаріату.

Пры надзвычайна трудных варунках, бяз грошы, бяз сувязі з народам, якую востра спыняла нямецкая окупацыя, гэты Урад, больш падобны на цень, чым на рэальную сілу, пачынае сваю працу.

Зьяўляюцца першые азнакі беларускае дзяржавы. Актам ад 25 сакавіка 1918 г. вызначаюцца дзяржаўные межы Беларусі, у аснову чаго прыймаюцца не стратэгічные, ці гістарычные, або якіе небудзь іншые мяркаваньня, служачые звычайна толькі спосабам закабаленьня мілітарна слабейшых народаў, але цьвёрдая сьвядомасьць таго, што беларуская зямля там, дзе пераважае лік беларускіх жыхароў. Гэнай жа граматай замацоўваюцца гаЛОўные асновы беларускае констытуцыі: право на нацыональна-пэрсональную аўтаномію, сэквэстр ма ёнткаў вялікіх абшарнікаў і перадача зямлі працоўнаму селянству; скліканьне Устаноўчага Сойму на аснове агульнага выбарнага права і г. д.

Предстаўніцтвы беларускага ураду зьяўляюцца за межамі Беларусі і знаёмяць загранічную прэссу з беларускім пытаньнем, гавораць аб патрэбах народу і пратэстуюць супроць гвалтаў, над ім адбываючымся.