Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рука польскага селяніна. Аполёгія духа заменяецца аполёгіей плуга. Польшча пачынае мысьліць сябе ў этнографічных граніцах і моўчкі годзіцца з грубым окрыкам з Пецярбурга, што Беларусь ёсьць „расейская провінцыя".

Польскі элемэнт на Беларусі, так званые „polacy kresowi" з часам пачынаюць разглядаць сябе як месцовы элемэнт, маючый свае асобные месцовые інтэрасы, якіе трэба падпарадкаваць жаданьням Вільні, ці Менска, а не Варшавы.

Упадак грамадзкай энэргіі Польшчы, ўрэшці, даходзіць да таго, што самые прэтэнсыі польскай дзяржавы на Беларусь, ці, як вобразна выражаліся у той час, „дзяржаўная экспанзыя Польшчы на ўсход" стала разглядацца як гістарычная абмылка, а нават як праступленьне, за якое гістарычная нэмэзіс пакарала яе паражэньнямі і няшчасьцямі.

„Нашым этнографам здавалося", гаворыць п. Стржэўскі,[1] „што ў іх адмове ад фіктыўных, зрэшта, правоў Польшчы на Беларусь, заключаецца адкупленьне за віну дзядоў і што выканаўшы яе, яны створаць вялікую справу і могуць быць спакойны за будучыну."

На гэтые трагічные прызнаньня пан-расейскі националізм нічым другім адказаць ня мог, як новым вымаганьнем: калі палякі жадаюць згоды З Расеяй, яны павінны адрачыся ня толькі ад якіх-бы то не было „правоў“ сваіх на Беларусь, але і ад

  1. J. Strzewski: Polska, Litwa i Rus", odb. z „Tygodnika Polskiego"; 1915, Warszawa: стр. 13-14.