Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Грамадзкая думка Польшчы выпрацоўвае програму арганічнае працы: „будзем займаць усе аслабаняючыеся мейсцы, будзем пралезаць ва ўсе шчыліны, будзем пускаць карэньня ўсюды, дзе толькі будзе спрыяйны грунт"; параджае ідэалёгію гуманітарнай эволюцыі, загразае ў "палітычным гешэфтмахарстве і золатапаклонстве.[1]

Франка-расейскі саюз пазбавіў Польшчу саюзніка ў асобе Францыі, якая пачала пераконвацца, што Польшча можа быць шчасьліва толькі пад бэрлам расейскага цара.

Польскіе палітычные дзеячы з радоў буржуазыі, адзіна каторай дазвалялося выяўляць свае грамадзянскіе пачуцьця, мала-памалу ператварыліся ў лойяльнейшых грамадзян расейскай імпэрыі і нязменшай, чым расейская бюрокрацыя абурэньнем адкідалі ўселякую ревалюцыйную думку, ўселякую нясьмелую спробу абароны лёзунга незалежнай Польшчы.

Ясна, што аб Беларусі, як частцы Польшчы, аб якіх небудзь правах на Беларусь, палякі перасталі думаць. Беларусь ператвараецца ў „Сѣверо-Западный край", як і сама Польшча ператвараецца у „Край Привислянскій".

Адбываецца мала-памалу зьмена агульна-палітычнага пагладу палякаў. Адмаўляючыся ад сваіх „правоў" на Беларусь, польская мысьль заменяе ідэю „ягелёнскай Польшчы", ідэяй „Польшчы пястоўскай" і пачынае лічыць польскую зямлю не там, дзе пламянее польскі дух, але там, дзе яе абрабляе

  1. W. Studnicki: „Sprawa Polska", Poznań, 1910 г. стр. 502.