Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„далейшага развіцьця сваей культуры на гэтай зямлі. "[1]

Мова у данным выпадку была, відаць, аб тым, што калі хто жыве на Беларусі, той не павінен называць сябе палякам і не павінен ужываць польскае мовы.

Ад поўнай загібелі польскі элемэнт на Беларусі уратавалі падзеі 1904-5 гг.

Грамадскі уздойм гэных гадоў разам з тым паказаў, што калі польскі элемэнт на Баларусі яшче не загінуў, дык ён набыў правільны пагляд на сваю ролю ў ей.

Месцовая польская прэсса гэнага періода вызнала, што абуджэньне да жыцьця паняволеных народаў, раней, ці пазьней, але пераможа, і што трактаваньне „гістарычнай Літвы" (Коўна-Вільня-Менск), як ўласнасьці Польшчы не адпавядае дзейснасьці. Яна прызнала, што быўшае Вялікае Князства Літоўскае — гэта старана з ўласнымі тэндэнцыямі развіцьця і ўласнымі інтэрасамі. Што „ўсходніе палякі павінны, не адрываючыся ад духоўнай сувязі з культурай свайго народу, прыняць на сябе абавязкі лойяльных грамадзян і супрацоўнікаў гэтага краю".[2]

На гэтую плятформу стала як польская інтэлігенцыя, так і група зямельных ўласьнікаў. Разам з беларускімі і літоўскімі партыямі, яны прапанавалі

  1. З прамоў дэпутата расейскае Дзяржаўнае Думы Вл. Львова (гл. А. Strzewskі: „Polska, Lіtwa і Rus", стр. 14).
  2. M. Nіedzіałkowskі: „O program polski na Wschodzie „Przedświt", miesięcznik polityczno-spoleczny. Organ polsk. part. socjalist.) Warszawa, 1920 r. marzec, nr. 3, II, str. 4.