Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

трэба, натуральна, разумець у значэньні не этнографічным, але палітычным; наагул, у краëх, ў каторых стварылося вядомае дзяржаўнае аб'еднаньне, гаворыцца аб народзе выключна, як аб вядомай палітычнай цэласьці. Так, напр. адзнакі мовы і культуры норманаў, провансальцаў, гасконцаў, брэтонцаў, баскаў і інш. растапляюцца ў адным усеабхопліваючым паняцьці народу французкага."

„Вузлы супольнай дзяржаўнай і цывілізацыйнай традыцыі зьвязывалі і злучалі ў адну цэласьць польскіх, літоўскік і [бела]рускіх грамадзян даўнай Рэчыпаспалітай і пасьля яе упадку".

„На грунце гістарычнай і культурнай супольнасьці вытварылося паняцьце грамадзян, зьяўляючыхся этнографічна літвінамі, ці русінамі (беларусамі — такжа), а палітычна палякамі. Прыцягаючая сіла польскай дзяржаўнай традыцыі павінна была ўплываць так доўга, як доўга формы палітычнага строю краёу запраўды польскіх, ці сьвядомасьць і аспірацыі іх грамадзян, праменавалі на Літву і Русь".

Аргумэнтацыя - якую шырылі заўсягды расейскіе ура-патрыоты і, дзякуючы каторай, залічалі ў склад палітычна-расейскіх грамадзян этнографічна розных эстонцаў, грузін, эскімосаў, і... палякаў.

Аргумэнтацыя, пры каторай беларусы і украінцы, ня гледзючы на асобнасьць сваей мовы і культуры, павінны былі „зьлівацца ў адзіным расейскім моры".

З яшчэ меншым доўсьціпам, але затое поэтычнымі словамі, стараўся вытлумачыцца ў свой час вядомы эмігрант трыдцатых гадоў - Александр Рыпінскі:[1]

  1. „Białorus". Kilka slów o poezii prostego ludu tej naszej polskiej prowincii etc. przez Aleksandra Rypińskiego. Czytano na posiedzeniu towarzystwa literackiego polskiego w Paryżu r. 1839 listopada 21 dnia. Paryż. 1840. 228 str.