Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дамляць, што каранное жыхарства гэтай правінцыі зусім ня польскае.

Згадзіцца, што аборыгены гэтага краю, г. зн. беларусы, - ня толькі не зьяўляюцца па нацыональнасьці палякамі, але паводле племянных азнак стаяць зусім блізка да ненавідных маскалёў - было для Польшчы надта цяжка.

І вось, любоў да гэтай, ў сваім сэнсі, роднай старонкі, з аднаго боку, і вывады навукі, з другога, прымусілі польскіх літэратараў і палітыкаў стварыць яшчэ болей сваероднае паняцьце „польскай нацыі", чым паняцьце „Літвы".

Было заяўлена, што грамадзяне гэтай „Літвы" зьяўляюцца этнографічна беларусамі, ці літоўцамі, але нацыональна — палякамі. У рожнага роду літэратурных творах гэнае эпохі мы сустрэчаемся вельмі часта з гэтым прынцыпам, выражаным лацінскай формулай: gente Russus albus - natione Polonus.

Што павінна было разумець пад гэтым тэрмінам, не зусім ясна было як для яго тварцоў, так і для сучасных дасьледчыкаў.

Так напр., І. Стржэўскі, гаворачы аб прычынах упадку Польшчы, воь як стараецца растлумачыць гэтае цёмнае паняцьце:[1]

„Польская дзяржава пала, ласьне, у той момант, калі пачала ў канцы XVІІІ сталецьця рэфармаваць свой палітычны лад, калі ў ей пачало устанаўляцца паняцьце „суцэльнай нацыональнасьці" (jednolitej narodowości). Гэткую суцэльную нацыональнасьць

  1. J. Strzewski: „Polska-Litwa i Ruś", odbitka z „Tygodnika Polskiego", 1915. Warszawa. Стр. 7.