Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

-беларускага князства і правечнай пястоўскай зямлёй. Выбіралі агульнымі сіламі караля, крычалі яму „віват", скідалі яго, крытыкавалі урадовую палітыку; хадзілі вайной на агульных ворогаў, рабілі з імі угоды.

Ў 1589 гаду гаварыў наш прадстаўнік Мелешко на варшаўскім сойме:

„Найяснейшыя міласьцівы каралю і на мяне ласкавые панове брацьця! Выехаўшы з дому, Богу-ся я памаліў, каб к вам здароў прыехаў, ды і вашу міласьць здаровых аглядаў, ды і прывітаў. Прышлось мне з вамі радзіці, а я на гэтакіх зьездах ніколі не бываў і з каралём, яго міласьцю, ніколі не заседаў. Толькі за пакойнікаў князёў нашых, каторые каралевалі і што ваеводамі бывалі. Сэнтэнцый гэтых не бывало, па просту правым сэрцам гаварылі, палітыкі не зналі, а ў рот праўдаю. як соляй у вочы кідывалі."

„Скора-ж каралі больш немцаў, як нас улюбілі, што старые нашы сабралі, то усё немцам раздалі.

„Нашы гаспадары проч Жыгмунта Аўгуста караля (таго нечаго і ў людзі лічыці), бо той Падлясьсе і Валынь вынішчыў, ляхам менячыся. Але Жыгмунта першага, салодкая памяць аго! Бо той немцаў як сабак не любіў і ляхаў з іх хітрасьцю вельмі не любіў, але Літву і Русь нашу любіцельна мілаваў і гаразд лепш нашы за яго меваліся, хаця у так дарагіх сьвітка не хаджывалі."

„Помню я караля Гэнрыка, каторы з заморская нямецкай стараны быў, ды зразумеў, што мы яму ня многа дамо шабункаваці, а немцы яго ня вельмі перакрыквалі, так ён пазнаўшы, што то ня штука,