Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ды і сам нікому не аказаўшыся, проч паехаў у сваю старонку, аж за морэ скікнуў. Кажучы праўду, не так вінават кароль, як тые радные баламуты, што пры ём сідзяць, ды круцяць... Многа тут такіх ёсьць, што хоць наша костка, аднак сабачым мясам абрасла і ваняе..."[1]

Мы былі тагды — палякі на Беларусі і беларусы у Польшчы — роўнапраўные і вольные: „як роўны з роўным і вольны з вольным."

На гэтые абставіны польскія палітыкі цяпер вельмі часта ссылаюцца. З гэтага робяць цэлую палітычную плятформу, сваей адмены таран, які павінен прабіць сьцяну непаразуменьняў і сьцюдзёнасьці, істнуючую апошнія вякі.

Паказываюць: глядзіце, як мудра, ак даладна складаліся нашы беларуска-польскіе адносіны ў мінуўшым. Няўжо-ж мы, культурные нашчадкі нашых малакультурных прадзедаў, не патрапім так гожа улажыць нашы узаеміны ў цяперашнім? Глядзіце, як велікадушна ішла вольналюбівая Польшча на сувязь з меньшым братам — „Літвой“, вымагаючы ад яе нябольш таго, што сама давала. Гэта не здарэньне, гэта аснаўная рыса нацыональнага характару польскага народу, зьдзейсняючага свае заданьня не прымусам, не гвалтам, а свабодным еднаньнем дзьвёх роўных старон.

Так кажэ, паміж іншым, „Страж Крэсова“, у адозвах да беларускага народу, заклікаючы ісьці разам супроць „маскоўскіх наезднікаў."

  1. Власт: „Кароткая гісторыя Беларусі", („Наша Ніва", 1910 г., № 14, Красавік, стр. 222-3).