Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
ІІ. Беларусь і Польшча ў мінулым.

Добрае мінулае і сучасная мода. 1772 год. Роля Вільні і паўстаній. Патрыархальная падвойнасьць у стасунку да Беларусі. „Літва“ у чужаслове. Gente Russus albus — natione polonus. Адкрыцьцё Беларусі у расейскай літературы. Барацьба за чужую спадчыну і яе вынікі. Эволюція польскай мысьлі пад прэсам расейскага самаўладцтва. Ад ягелёнскай да пястоўскай Польшчы. Трагічныя прызнаньня эпохі рэакцыі. Платформа 1904-5 г.г. Новыя часы — новыя песьні.

Два суседніе народы — беларусы і палякі — адзін аднаму не чужые. Злучаюць іх доўгіе гады супольнага жыцьця.

Гісторыя запісала акты уніі:

„Любоў творыць правы, уладае дзяржавамі, парадкуе месты, вядзе станы Рэчы Паспалітай да найлепшаго канца. Дзеля гэтага, мы, палякі, рыцарство, шляхта кароны польскай, гэтым дакумэнтам зьліваем нашы семьі, пакаленьня са усей шляхтай і баярствам літоўскім". „Ужо Карона і Вялікае Князство Літоўскае ёсьць адно неразлучнае і нераздзельнае целае, а так сама нярозная, але адна супольная Рэч Паспалітая, якая з двох дзяржаў і народаў ў адзін народ зьліла і стапіла. "

Ў Варшаву, на варшаўскі вальны сойм мы пасылалі сваіх дэпутатау, прыймалі удзел у абмеркакаваньні справаў Найяснейшае Рэчы Паспалітай Польскай, разам з жыхарамі кароны, не чынячы вялікай рожніцы паміж интэрасамі свайго, літоўска