Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

што ні пры якіх варунках яна не адмовіцца ад самага блізкага учасьця ў разьвязцы ўсіх нашых пытаньняў.

Дакончная патрэба досьледаў над адносінамі да нас Польшчы дыктуецца яшчэ другімі варункамі.

Польскі народ на нашых вачах вярнуўся да дзяржаўнага жыцьця пасьля поўтаравяковага паняволяньня; і хоць ён у гэные цяжкие часы жыў і разьвівауся, але развіцьцё гэнае не выяўлялося у дасканаленьні форм палітычнага будаўніцтва Польшчы і не выражалося ў дасьпеваньні яе дзяржаўнага арганізму. Усе гэтые поўтараста гадоў Польшча не выяўляла сабой нават аднаго цэлага: яна была разшматана на тры часьці, і кожная часьць знайходзілася пад упраўленьнем саўсім іншай дзяржаўнасьці.

Вертаючыся ізноў да дзяржаўнага будаўніцтва, польскі народ, саўсім звычна, не зразу зможǝ знайсьці сябе самога, знайсьці аснаўную лінію сваей палітыкі, вытварыць палітычные традыцыі. У данны момант ён знайходзіцца у пэріодзе буйнага росту, са сквапнасьцю раскрывае вочы на акружаючае, убірае ў сябе ўсе тые ідэі, тэорыі і нават настраеньня, каторые выпрацавала за гэты час Эўропа, хватае без разбору ўсе тые мэтоды, каторымі упраўляюцца сучасные эўропэйскіе дзяржавы. У выніку гэтага самаазначаньня, гэтага самознайхня, пад уплывам тых, або другіх варункаў, маладая польская дзяржава можэ аказацца або нашым прыяцелям, або нашым ворагам.

Для Беларусі рэзультат гэты не ўсяроуны.