Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

знаны, некаторые-ж да сяго часу чакаюць свайго прызнаньня.

Да апошніх залічаюць і грамату беларускага народу.

На тэй аснове, што ў Беларусі бытцым німа гістарычнага атэстату, шмат хто адмаўляе ей у прызнаньні права на дзяржаўнае жыцьцë і лічыць азнакай нізкага тону уступаць з ей па гэтаму поваду у перэгаворы.

Як нацыя (калі наагул гэта нацыя, дадаюць яны пры гэтым,) ня быўшая дзяржавай, Беларусь ня можа сядзець за адным сталом з імі і роль яе у прысёнку. Іншые хоць і не прызнаюць нас аддзельным народам, ды ласкава жадаюць нам усяго добрага ў змаганьні за палітычную будучыну. У рэшце, ёсць і такіе простадушные і адкрытные суседзі, ня любячые завіваць іголкі ў кудзельку, якіе проста змагаюцца з намі каб задушыць нас і скарыстаць з гэтага.

Усім тым, хто цікавіцца нашым гістарычным атэстатам, мы радзім звярнуцца да гісторыі. Да нашай беларускай гісторыі, але на жаль не нашымі, беларускімі рукамі напісанай.

Дзеля зусім зразумелых прычын там можна знайсьці не шмат, далёка не усё тое, што напісала бы беларуская, знаючая і любячая рука. Але пры вядомай долі безстароннасьці там будзе знайдзена даволі, каб пераканацца, што калі ідзе мова аб праве на палітычнае жыцьцё, то аснову гэткага права беларускі народ мае мабыць больш, нічым другі які дзяржаўны народ, і што толькі звычайнае