Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

верхаглядзтва, дылетантызм і самапэуная арбітральнасьць могуць парадзіць іншые пераконаньня.

Але ня ў гэтым, не у гісторыі шукае беларускі народ права на свае дзяржаўнае істнаваньне; не ў запыленых сталетніх, архівах знайходзіць ён апраўданьне сваей програмы. Пасьля рэвалюцыйнага вызваленьня з старой турмы, беларускі народ лічыць, што яго права на жыцьцё — гэта яго хаценьне жыць, а апраўданьне яго програмы — дарога чыстай лёгікі і здаровага народнага сумленьня.

Мы чуем, што хочам жыць, мы жадаем стварыць сабе дакончэ патрабные, паводле нашай думкі, варункі дзяржаўнага жыцьця, у рэшце, мы творым адпаведна нашаму жаданьню формы дзяржавы і разам з гэтым усьведамляем, што гэтае нашае натуральнае, правечнае права.

Зьдзейсняючы свае права жыць пад сонцам так, як наказуе нам наш розум, мы ня умешваемся у чужые справы, мы заняты толькі сваей справай і наша сумленьне спакойна. Нас не цікавіць наша генэалёгія, мы не чырванеем ад таго, што наш народ мала ваеваў і мала пабіў сабе падобных; мы не шкадуем, што нашы прадзеды ня вешалі сваіх пабедных шчытоў на вароты суседзяў і на шыі іх не надзявалі ёрмаў.

Нявернікі скажуць, што змаганьне наша за дзяржаўнасьць передчасна, што народ беларускі да незалежнага жыцьця не дасьпеў, што об'ектыўные варункі складаюцца не на яго карысць, што з гэтай прычыны мы мало чаго дойдзем.

Так мысьліць нельга! Дзеля таго толькі, што беларускі народ не ўсьвядоміў яшчэ да рэшты