Спрэчацца з гэткім суседам было цяжка, і мы бачым, што аграмадны лік народаў, з якіх адны знайходзіліся у пэріодзе пачатковага фармаваньня, другіе ў стадзіі палітычнай хворасьці — усе яны раней, або пазьней трапілі ў "вялікую турму."
Разам з іншымі народамі трапіла туды і Беларусь.
Стан палону народаў Расеі цягнуўся, як ведама, больш як таго можна было чакаць; гэтак доўга, што шмат у каго загінула вера ў магчымасць іх адраджэньня і ахвота барацьбы за незалежнае жыцьцё. Было забыта слаўнае мінулае гэтых народаў і радзілося пераконаньне, што захопленые Расеяй народы, за доўгі час свайго палону, загубілі свае гістарычные пашпарты і дзеля гэтага страцілі правы на ўласную дзяржаву, ўласную ўладу.
У даны момант ясна, што гэта была мана, што гэта было сумнае зьявішча палоннай псіхалёгіі, за якую цяперака шмат каму прыходзіцца чырванець; але аддалі дань гэнай псіхалёгіі ня толькі прадстаўнікі больш слабых народаў, але і значна заможных.
І гэта спраўдзілося: годзі было, каб Расею, з прычыны адрузьленьня дваранскага стану, абхапіла рэвалюцыйная сутарга і яна вайшла ў пэріод хвараблівага рэфармаваньня, як „вялікая турма“ пад напорам паняволеных народаў развалілася, і яны з надзвычайнай яскравасьцю выявілі сваю волю да жыцьця.
Векавое лятуцэньне зьдейсьнілося, і перад зьдзіўленым сьветам падняліся рожнакалёрные штандары вольных нацый. Былі знойдзены, і прэд'яўлены каму трэба, напоўзабытые гістарычные граматы. Некаторые з гэтых грамат былі адразу-ж пры-