Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ронную лінію, каторая дасьць ей магчымасьць цьвёрда процістаяць будучаму напору з боку Paceі.

Пытаньне гэтае настолькі спэцыальна вайсковае, што мы ня можам дэтально яго абгаварываць. Хочам толькі адзначыць, што гэты аргумэнт зусім не зьвертае увагі на Беларусь, бытцым яе німа на мапе Эўропы, бытцым на месцы яе пустое поле. Такая пастаноўка справы нічога добрага ні Польшчы, ні Расеі, ні Беларусі не абецае. Пакуль яшчэ ня ведама, якую стратэгічную лінію будзе лічыць для сябе патрэбнай Расея, каторай Польшча так баіцца. Ёсьць грунт думаць, што акурат яна зазначыць як патрэбную граніцу — лінію Буга і Нарэва. Пытаньне гэтае, па самай істоце сваей, дабачаючае ў народзе звычайнага воўка, павінна вырашыцца голай сілай. І калі псыхоз вайсковага шалу ў бліжэйшай будучыне не развеецца, дык мы будзем сьведкамі новай рэзьні, чароднага вынішчываньня людзей. Ня ведаем, хто з палякаў з чыстым сэрцам і спакойнай сьвядомасьцю пойдзе на сустрэч такім плянам.

Прывядзем цяпер некаторые цыфры, устанаўляючые стасунак абшару тэрыторыі Беларусі і яе насяленьня, да терыторыі і насяленьня Польшчы, карыстаючыся, паўтараем, польскімі крыніцамі.

Згодна данным „Rocznika Polskiego" проф. д. Ромэра і І. Вейнфельда за 1910 год, (прыймаючы пад увагу натуральны прырост насяленьня на 1,5% і адлічаючы 0,1 % на утраты вайсковага часу), цыфры тэрыторыі і насяленьня Беларусі і