Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Літвы, з аднаго боку, і бязспорна этнографічных частак Польшчы з другога, выяўляюцца ў 1920 г. так:

Найменьне Тэрыторыя ў кв. кілёмэтрах Насяленьне ў тысячах.
1. Беларусь і Літва 304 14,525
2. Каралеўства Польское 127 14,200
3. Прускі забор (Познань, зах. Прусія і інш.) 80 7,625
4. Аўстрыяцкі забор (Галіцыя, Цешынскі Шлёнзк) 80 9,765

Дзеля таго, што этнографічная тэрыторыя Літвы, згодна польскіх крыніц,[1] займае 46,663 кв. кіл., а насяленьне гэтае тэрыторыі, прыймаючы пад увагу натуральны прырост, роўна 2,460,000 жых., то выходзіць, што тэрыторыя самой Беларусі становіць 258,000 кв. кіл., а лік яе жыхароў 12,125,000 душ.

Цікава параўнаць гэтые цыфры з цыфрамі, устанаўляючымі тэрыторыю і насяленьне Польшчы ў тым выглядзе, як аб гэтым пастанавіла Вэрсальская умова:[2]

  1. Гл. М. Świedowski: „Żywioł polski na ziemiach litewskich", Zakopane, 1917 r. Tablica I, Ziemie W. Ks. Litewskiego — obszar litewski.
  2. „Mapa Rzeczypospolitej Polskiej z granicami, ustalonemi w traktacie pokojowym z niemcami". Wydanіe III, ułożył J. Zabiełło, Paryż-Kraków 1919 г.