Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ня на Беларусі, для забаспечаньня сабе сваіх правоў у ей, для абароны сваіх аграмаднейшых маёнткаў і даходаў.

Вялікіе магнаты і абшарнікі на Беларусі, валадаючые Польшчай, зацікаўлены ў тым, каб і Беларусь падпала той машыне, каторай яны кіруюць, каб яна ня вырвалася з пад іх гаспадарскае апекі. Беларусь ім патрэбна як паветра; страціўшы яе, яны страцяць сваё богацьце, сваі ўплывы і свае прывілейнае палажэньне ў дзяржаве, якое ім дае карыстаньне чужой працай. І дзеля гэтага, яны ўселякімі захадамі стараюцца утрымаць Беларусь пры сабе, сьвядома змешываючы свае інтэрасы з інтэрасамі польскае дзяржавы.

Каб нам было ясна, насколькі рэальна небаспека для адраджаючайся Беларусі з боку сучаснае магнацкае Польшчы, пастараемся хоць крыху паказаць меру зацікаўленасьці яе Беларусьсю. Зазначым пры гэтым, што мы будзем карыстацца выключна польскімі крыніцамі, не падпарадкуючы іх нават крытычнаму перагляду; дзякуючы гэткай пастаноўцы, на наш погляд, атрымаецца больш выразнае ўражаньне ад той агітацыі, якую вядуць прадстаўнікі польскіх агрэсыўных кругоў.

Перш на перш зазначаюць, што этнографічная Польшча ня мае натуральных стратэгічных граніц. Лічаць, што лініі рэк Нарэва і Буга ня могуць служыць гэткай граніцай, і што патрэбнай граніцай зьяўляецца лінія рэк Дняпра, Бярэзіны і Прыпяці. Інымі словамі, лічуць, што толькі ўключэньнем тэрыторыі Беларусі прыблізна па лініі граніцы 1772 года, Польшча здабывае тую аба-