Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дарчыя патрэбы здаваляюцца вольнымі аб‘яднаньнямі спажыўцоў і вытварцоў.

Гэта цяпер здаецца дзіўным і немагчымым, але жыцьцё кіруецца на гэты шлях. Мы надта здэморалізованы прымусам, што ня можам адразу стаць вольнымі, навет марыць аб гэтым. Але галоўнае жаданьне чалавека, гэта — жаданьне быць вольным, быць тварцом свайго жыцьця.

Тыя перашкоды, што здаюцца нязломнымі, упадуць разам з прымусам. Такія забабоны, як прыватная ўласьнасьць, якая становіць камень датыканьня буржуазных і соцыялістычных вучэньняў, яны згінуць, як туман перад сонцам, калі згіне прымус, калі, запануе вольная творчая асоба. Прымусам не абараніць прыватнай уласнасьці і ня зьнішчыць яе. Добры прыклад зноў Расея. Тамака зьнішчана ня толькі ўласнасьць на нярухомасьць, а амаль і самая нярухомасьць, затое ўласнасьць на рухомыя рэчы яшчэ павялічылася. Ні ў аднэй старонцы жыцьцё чалавека не раўняецца некалькім фунтам хлеба, а ў Расеі гэта — факт.

Адсутнасьць прымусу павінна пранікнуць увесь грамадзкі быт: палітычны, эканамічны, моральны бакі жыцьця, бо толькі з гэтай умовай знойдзе свой выраз творчасьць як асобы, так і соцыяльнага цэлага