Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

штампы зьяўляюцца, жыцьцё іх выкідае вельмі лёгка, без рэвалюцыяў, за вакно.

У сваім аб‘яднаньні асоб, каапэрацыя не застаецца абавязковай: калі табе па дарозе, ідзі разам, а не — ідзі, куды хочаш. Жыцьцё так вяліка і яшчэ незразумела, што ня можа быць штампаваных, для ўсіх абавязковых, шляхоў.

Каапэрацыя ня мае гатовых рэцэптаў паляпшэньня жыцьця, маючы вялікія эканамічныя заданьні, яна ведае, што сваймі каапэратывамі не замесьціць усяго гандлю і вытвару. Калі ёсьць незразумелыя тэорэтыкі (Шарль Жыд), што кажуць, быццам каапэрацыя захопіць усю эканамічную справу ў свае рукі, дык сапраўдная каапэрацыя адказвае яму: „дурны хлопец, ці можна жыцьцю прадмаўляць гатовыя шляхі“.

Але пеўна, што праўдзівы жыцьцёвы кірунак — той, якім ідзе каапэрацыя.


∗          ∗

Пеўна, што выпрашэньне будучыны — ў зьніштажэньні прымусу, у аб‘яднаньні ўсяго грамадзянства для здаваленьня яго патрэб у такія грамады, якія падобны да сучасных каапэратываў. Кожны павінен быць вольны ў сваіх жаданьнях. Ніякіх прымусовых ахвяр, ніякіх багоў не павінна быць. Вытвар, гандаль, прасьвета, гаспа-