Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

здаецца болей пасьвяціла свае сілы нячыстай спэкуляцыі, чымся ідэі стварэньня вольнай адзінкі ў вольным хаўрусе. Але направер выходзіць, што каапэрацыя — адзінае грамадзянскае зьявішча, якое няпрымусова аб‘еднавае сяброў і не дэкляруе прымусу для іншых.

Трэба ад‘значыць, што ў каапэрацыі, нягледзячы на яе сур‘ёзныя жыцьцёвыя заданьні і вагу, няма нічога падобнага да палітычнай пляцформы. Каапэрацыя ня мае азначанага ідэалу, які мог-бы зрабіцца салохам каапэрацыйнага руху, вымагаючым чалавечых ахвяр. Рух каапэрацыі кіруецца. выняткава жыцьцёвымі заданьнямі, і ніякай папярэдняй ідэёвасьці ў ім няма. Былі спробы ў гэтым кірунку, каб стварыць каапэрацыйны ідэал, як скончыліся яны няўдачаю. Перад істнуючымі ідэаламі — буржуазным і соцыялістычным, каапэрацыя ў сваёй цэласьці галавы ня схіляе. Рух соцыялістычнай каапэрацыі, дзе яна падпарадкоўваецца марксіцкаму ідэалу, толькі вынятак, які яшчэ больш падчыркавае агульнае правіла.

Каапэрацыя: ня кажа: „я маю гатовую праўду: прыходзь і бяры“, яна толькі кажа: „твары — „творачы — руйнуем“. У каапэрацыі няма гатовых шаблёнаў, штампаў на кожны выпадак жыцьця; калі такія