Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кія гісторыкі. Запарожцы жылі працай займаліся гандлем, езьдзілі чумакаваць засольлю ў Крым, займаліся рыбным і зьверавым промыслам, некаторыя навет працавалі на ральлі ў сваіх хутарох. Але пацяг да вольнага, бяспрымусовага істнаваньня гнаў іх зноў і з правага і злевала берагу Дняпра ў незаўсёды сытую і добра ўбраную Сечу, каб тут даць волю сваім індывідуальным жаданьням, хоць і былі яны вельмі простыя і здаваляліся гульнёй, добрым таварыствам і першабытным спортам.


∗          ∗

Цяпер істнаваньне такіх рыцарстваў-брацтваў — немагчыма (а шкада!), бо прымусовая партыйна-клясавая гаспадарсьцвеннасьць на ўсё павінна налажыць свой штэмпэль. Дык праявы зьяднаньня вольных адзінак у няпрымусовыя грамады ўсе-ж такі ёсьць у тых кірунках жыцьця, гдзе іх забараніць нельга.

Сучасная каапэрацыя, якая працуе толькі ў эканамчным кірунку, зьяўляецца адным з узораў няпрымусовага: аб‘яднаньня. Некаторым такое цьверджаньне можа здацца сьмешным, калі глянуць на сучасную, тым болей краёвую каапэрацыю, якая ўся ўпэцкалася ў селядцовым сосе і