Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

над слабымі. І вось яднаюцца грамадкі нездавольненых і адходзяць ад роднага карэньня. Прадгістарычныя часы і ранейшая гісторыя славянаў ведае бяз ліку гэткія грамадкі-аб‘яднаньня, каторыя шукаюць новага жыцьця, новае долі. Беларускія сябрыны, паўночна-славянскія ватагі, чорнагорскія удружэньні, чэскія задругі, то на лёгкіх чаўнох па рэках і морах, то сухім шляхам ідуць на новыя месцы, займаюцца промысламі, творачы сабе жыцьцё, якое ім здаецца лепшым. Калі сябру што не падабаецца, ён вольны пакінуць сябрыну, адыйсьці; калі ўсе нездаволены, сябрына распадаецца і сябры ідуць шукаць лепшай долі. Такім крокам ідзе славянская колёнізацыя, пакуль цяжкая рука земскай ўлады не накладае ярмо на новыя колёніі і не аплятае іх прымусам гаспадарсьцьвеннасьці.

Да позьняга веку затрымалася адна такая грамада, якая давала магчымасьць дыхаць іншым паветрам украінскім і беларускім сялянам, Гэта — Запарожская Сеча. Адсутнасьць прымусу да сваіх сяброў была галоўнаю яе ад‘знакаю, “прыходзіў, хто хацеў, і адыходзіў, калі яму падабалася. Сеча з аружжам у руках бараніла чалавечае права на волю і незалежнасьць, але ніколі ня была разбойным гняздом гультаёў і зладзеяў, як яе хочуць выставіць шляхоц-