Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ныя партыі, пачынаючы ад чырвона-соцыялістыччых і канчаючы чорна-клерыкальнымі, якія лятуцяць аб захапленьні ўлады і аб бязьлітаснай дыктатуры, ня выхаваюць творчага чалавека. Будучына іх — духовая сьмерць.

Неабходна стварэньне новых соцыяльных аб‘яднаньняў, ў якіх гарманізавалася-б магчымасьць істнаваньня вольнай незалежнай адзінкі асобы і плоднай соцыяльнай паступовай працы, незатрыманай прагавітым эгоізмам адзінкі. Незалежная творчая адзінка ў творчым, няўзьдзержным адзіначным эгоізмам хаўрусе — ідэал будучыны. Ён быў часткай зьдзейсьнены ў прошласьці, ў малой долі ёсьць і цяпер.

Самыя пачаткавыя людзкія грамадкі былі пабудованы на падставе прымусу. І пачаткавы радавы камунізм і сямейныя колектывы, на якія распалася радавая камуна, былі пабудованы на абавязковай прыналежнасьці кожнага сябра да свайго роду, або сям‘і. У ўнутраных адносінах панавала старое абычаёвае права ды воля старшага як бязумоўная ўлада. Трудна было шукаючай адзінцы здаволіцца такімі абставінамі. Яна рвалася на волю, але там чакалі як дзікія зьвяры, голад, небясьпечнасьць; у грамадзе — прымус, неадпаведная жаданьням праца, зьдзек дужэйшых