Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„усе істнуючае-творча“, гэта знача, вымагае творчасьці, працы, а што істнуючага няма ні разумнага, ні неразумнага. Пакуль яно істнуе, як-бы стаіць, патуль яно неразумна і вымагае творчасьці; цераз творчасьць яно імкне да разумнага, але па сваім зьдзейсненьні зараз-жа робіцца разумным, г. з. вымагае новае творчасьці. У жывым няма ні разумнага, ні неразумнага, гэта — катэгорыі няжывога. Жыцьце вечна імкне, ліецца, цячэ. Вечны творчы працэс ад неразумнага да разумнага і ніколішняе недасягненьне да апошняга, вось — істота жыцьцёвага працэсу.


IV.

Гістарычныя шуканьні няпрымусовых форм соцыяльнага аб‘яднанья. — Сучасная каапэрацыя як узор няпрымусовага злучэньня. — Адвечны шлях.

∗          ∗

Няхай сучасная палітычна-грамадзянская дзейнасьць-банкрут, няхай найбольш пашыраныя сьветагляды не разьвязваюць найбольш канечных жыцьцёвых пытаньняў, а выхад ёсьць, быў адвеку, мігаціць адвечны веснавы прасьвет: ён у сталай творчасьці бязупыннай, бязустаннай. Ні прымусовае гаспадарства, ні сучасныя палітыч-