Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэтага страшнага выгляду спужаліся найбольш сумленныя камуністыя. Пасьля актыўнага выступленьня нямецкай камуністычнай партыі ў марцы сёл. г., творчасьць якое вызначылася ў сотнях сьмерцяў, узрывах, псаваньні дарог і інш., іх быўшы правадыр — Леві, адхіліўся ад іх, пачаўшы маракаваць:

„Таварышы, што вы робіце?.. вы, што кажаце аце аб долі і волі работнікаў — чаму кідаеце іх на сьмерць, голад і нядолю?“. Так кліча і кожны шчыры прыхільнік працоўных масаў. „Сама“ Кляра Цэткін зрабіла прапазыцыю аб зьмене партыйнай тактыкі, якая больш падобна да бакунізму, чымся камунізму…

Абодва погляды на жыцьцё, як „ўсе істнуючае разумна“, так і праціўны, маюць у сабе частку праўды. Першыя кажуць пра магчымасьці зьмены цэлага і патрэбы працаваць над дэталямі. Тут ёсьць рацыя, бо чалавек павінен тварыць жыцьцё цалком і ў вялікім і ў малым. А патрэба тварыць вялікае вечнае, што здаецца немагчымым першаму сьветагляду, падчыркнена другім кірункам. Чалавек павінен тварыць вялікае, ён чуе, што ён — сын „Божы“, што ён частка Бога, што ён павінен тварыць волю Айца свайго.

Так абодва кірункі зьліваюцца ў адзін