Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лены. Ад старой Расеі, не засталося і каменя на камені. Грунт жыцьця стаў новым, але чаму-ж у дэталях жыцьцё так прыкра падобна да старога? Чаму трудавая павіннасьць падобна да паншчыны, сучасныя адміністратары да старых гараднічых, чаму адкрыта кажуць: „не абманеш — не паедзеш“, чаму ў працоўнай рэспубліцы ніхто літаральна ня мае магчымасьці жыць уласнай працы, а павінен шукаць непрацоўнага заробку: ў спэкуляцыі, хабарніцтве і іншым, што забаронена законамі? Чаму гэта дэталі жыцьця так зьдзекуюцца з яго, калі зьменена самая аснова? Ёсьць і ў сучасных камуністых свайго гатунку рэфармістыя і хрысьціянскія моралістыя, якія кажуць, што наогул усё-добра, а перашкаджаюць толькі „маленькие недостатки механизма“, што вінавата ня зьмена асновы, а гэтыя самыя дэталі: тут маем ужо справу з вечнай праявай духовага мяшчанства.

Справа-ж, пеўне, толькі ў тым, што на зьмененым грунце жыцьця людзём хапае творчай здольнасьці, каб вытварыць адносна да новага грунту і ўсе дэталі. Не хапае творчай энэргіі, і мімаволі драбніцы вяртаюцца да старога, абяртаючы жыцьцё ў дрэнную карыкатуру, на новае віно ў старым мяху, або труп, убраны у балёвую вопратку.