Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ба войска. Трэба войска — патрэбны вайсковыя крэдыты. Вайна вымагае тайны, знача, гэтыя крэдыты не падлягаюць народнаму кантролю. Так рэфармістыя адмаўляюцца патроху ад ўсіх жаданьняў соцыялізму, трацячы сэнс свайго істнаваньня.

Вынік з гэтага той, што разам з разумным пачынае істнаваць і неразумнае, і жыцьцё прынята цалком, дык трэба прымаць усе яго бакі. І вось, калі вы сустракаеце чалавека, які згаджаецца з асновай істнуючага (проці дэталяў ён можа рабіць опозыцыю) дык робіцца ясным, што творчае і жывое ў ім памерла, што ён здольны толькі на маленькае, што яму не дасягнуць агульнага і вечнага.

Ёсьць другі тып сьветагляду: „ўсе істнуючае — неразумна“. Тады нехапаючая папярэдняму тыпу актуальнасьць у грунтоўным перабудаваньні жыцьця кідаецца у другую скрайнасьць. „Так далей жыць нельга“, любімы выраз Бакуніна, і бакунізм зьяўляецца найболей ясным прыкладам гэтага ультра-актыўнага сьветагляду.

„… мы стары сьвет зруйнуем
Да аснаваньня… А затым
Мы наш, мы новы сьвет збудуем.
Хто быў нічым, той будзе ўсім“.

Так пяюць сучасныя актывістыя—прыхільнікі III Інтэрнацыяналу. Іх досьлед зроб-