Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

адзін у вас Айцец на небе, і настаўнікамі не завецеся, бо адзін настаўнік — Хрыстос“. Сучасныя айцы і настаўнікі высмакталі з пальца тое, чаму вучаць народ, і істота вялікага, несьмяротнага вучэньня ў іх вуснах пажоўкла, ссохла, страціла жывы дух: Хрыстос казаў, што мы — сыны Божыя, нам кажуць, што мы дзеці нячысьціка. Ен казаў, што мы павінны рабіць волю Айца нашага нябеснага, сучасныя айцы і настаўнікі, што — іхнюю, бо вольны творчы дух не ад Бога, а нячысьціка. Так адмаўляецца творчасьць, імкненьне да сьвятлейшага, а жыцьцё ўганяецца ў форму выгляднай набожнасьці.

А вось з другога канца вучэньне аб разумнасьці істнуючага. „Усе факты грамадзкага жыцьця знаходзяцца ў залежнасьці ад «гістарычнай неабходнасьці“. Так што ёсьць, мае сваю гістарычную падставу — такая істота погляду на жыцьцё, як рэформа — соцыялістаў, якіх камуністыя завуць соцыяль-здрайцамі, так і кожнага, хто хацеў нешта стварыць з жыцьця і спасаваў перад ім. Мы бачылі праменнасьць пахаджэньня самага соцыялізму, а рэфармістыя кажуць: „вось гэтыя зьявішчы жыцьця — гістарычны, неабходны, знача соцыялісты навет іх павінен прыняць… Бараніць бацькаўшчыну трэба, — знача, трэ-