Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сур‘ёзна казаць аб розьніцы паміж соцыялізмам і камунізмам, ведама, ня можна, бо ў іх адзін слуп — марксізм і дактрына захапленьня ўлады. Тое, што робяць маскоўскія камуністыя, у належачых абставінах паўтарылі-б і варшаўскія соцыялістыя. Розьніца толькі ў тым, што соцыялістыя — болей практычныя рэалістыя, а камуністыя-романтыкі не бяз дзіцячай самапеўнасьці. Але як адзін, так і другі кірунак жадае зьдзейсьніць дыктатуру пралетарыяту, абмінаючы другія бязумоўныя працоўныя клясы, бо аб апошніх марксізм заўсёды кажа з вялікім тактычным рэвэрансам.

Есьць яшчэ грамадзкія кірункі, якія завуць сябе соцыялістымі, але з марксізмам супольнага маюць або мала, або воража да яго настроены. Гэта тыя, што прызналі спадчыну „утопічнага“ соцыялізму: на захадзе — хрысьціянскія соцыялістыя, на ўсходзе — народнікі (палітычны іх выраз — эс-эры). Беларускія рэвалюцыённыя соцыялістыя (быўшыя с.-р.), маючыя свае карані ў народніцтве моцна адхіліліся ў бок марксізму. Што гэта — наплывовае, ці істотнае — таксама будучына. Гэтыя кірункі соцыялізму болей чулыя да справы агульначалавечага. адраджэньня, „вераць у неабходнасць творчай чалавечай адзінкі, меней